wd wp Пошук:

Вячаслаў Усеваладавіч Іванаў

Вячасла́ў Усе́валадавіч Іва́наў (21 жніўня 1929, Масква — 7 кастрычніка 2017[8]) — расійскі мовазнавец, літаратуразнавец, індаеўрапеіст, адзін з заснавальнікаў матэматычнай лінгвістыкі і семіётыкі культуры. Акадэмік Расійскай акадэміі навук (2000), акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (1991), прафесар славянскіх і ўсходнееўрапейскіх моў і літаратур Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA), дырэктар Інстытута сусветнай культуры МДУ, дырэктар Расійскай антрапалагічнай школы РДГУ.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 жніўня 1929 года ў сям’і пісьменніка Усевалада Іванава. У дзяцінстве перажыў сур’ёзную хваробу, якая прывяла да хатняга навучання. У 1941—1943 гадох быў у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 годзе скончыў школу, у 1951 годзе — філалагічны факультэт МДУ. У 1955 годзе атрымаў ступень доктара філалагічных навук за кандыдацкую дысертацыю пра сувязь клінапіснай хецкай мовы з іншымі індаеўрапейскімі мовамі. Аднак дысертацыю не зацвердзіла Вышэйшая атэстацыйная камісія. У 1978 годзе ў Віленскім універсітэце паўторна атрымаў ступень доктара навук за працу пра балцкія і славянскія дзеясловы. У 1956—1958 гадох вёў семінар па матэматычнай лінгвістыцы ў МДУ.

У 1958 годзе звольнены з МДУ за нязгоду з афіцыйнай ацэнкай рамана Барыса Пастарнака «Доктар Жывага» і за падтрымку поглядаў Рамана Якабсона. Пастанову аб звальненні афіцыйна скасавалі як памылковую ў 1988 годзе.

У 1959—1961 гадах быў кіраўніком групы машыннага перакладу ў Інстытуце дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі і старшынёй Лінгвістычнай секцыі Навуковага савета па кібернетыцы. У 1961—1989 гадах загадваў сектарам структурнай тыпалогіі ў Інстытуце славістыкі. У 1989—1993 гадах — дырэктар Бібліятэкі замежнай літаратуры. У 1989—1994 гадах быў загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі сусветнай культуры МДУ. З 1992 года — дырэктар Інстытута сусветнай культуры МДУ. З 2003 году — дырэктар Расійскай антрапалагічнай школы. З 2010 года — адзін з заснавальнікаў і старшыня апякунскага савета Фонду фундаментальных лінгвістычных даследаванняў.

У 1989—2001 гадах быў прафесарам кафедры славянскіх моў і літаратур Стэнфардскага ўніверсітэта. З 1992 года — прафесар кафедры славянскіх моў і літаратур у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў розныя тэмы гістарычнай і параўнальнай лінгвістыкі (у першую чаргу індаеўрапейскіх моў), псіхалінгвістыкі, семіётыкі, матэматычнай лінгвістыкі, літаратуразнаўства, гісторыі культуры, антрапалогіі. Бібліяграфія навуковых прац налічвае больш за тысячу адзінак. Апублікаваў пераклады з васямнаццаці моў.

Разам з Уладзімірам Тапаровым напісаў дзве манаграфіі і шмат артыкулаў па семіётыцы славянскай культуры.

Разам з Тамазам Гамкрэлідзэ аўтар фундаментальнай працы «Індаеўрапейская мова і індаеўрапейцы», якая вывучае граматыку і лексіку гіпатэтычнай прамовы ўсіх індаеўрапейскіх моў, плануецца рэканструкцыя асноўных характарыстык сацыяльнай арганізацыі, рэлігіі і матэрыяльнай культуры даіндаеўрапейцаў, разглядаецца пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў. У кнізе ўпершыню вылучаецца г.зв. «Армянская гіпотэза».

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119005964 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Vâčeslav Vsevolodovič Ivanov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Brozović D., Ladan T. Vjačeslav Vsevolodovič Ivanov // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. https://www.svoboda.org/a/28779757.html
  5. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  6. Visuotinė lietuvių enciklopedija
  7. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. Умер лингвист Вячеслав Иванов, Медуза, 7.10.2017 г.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Індаеўрапеісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Семіётыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Усходазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных