wd wp Пошук:

Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў

Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў (28 сакавіка 1940, в. Акулава Цеблешскага раёна Цвярской вобласці, Расія — 19 ліпеня 2002, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1995).

Біяграфія

Скончыў Крымскі педагагічны інстытут (1962).

У 1965—1970 гадах галоўны інжынер лабараторыі, загадчык лабараторыі Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР, у 1970—1971 гадах начальнік лабараторыі філіяла НДІ аўтаматычнай апаратуры, з 1971 года загадчык лабараторыі матэматычнай кібернетыкі, з 1987 года дырэктар Інстытута тэхнічнай кібернетыкі, адначасова з 1996 года генеральны дырэктар Навукова-даследчага аб’яднання «Кібернетыка» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1979—1991 гадах прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па прыкладной матэматыцы, кібернетыцы, інфарматыцы. Распрацаваў асновы тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі аптымізацыйных задач, з выкарыстаннем якой вырашаны шэраг важных прыкладных задач аптымальнага праектавання і каляндарнага планавання. Развіў тэорыю раскладаў, яе метады і мадэлі.

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, дзве з іх перавыдадзеныя за мяжой.

Прэміі

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2001 года за манаграфію «Тэорыя раскладаў: групавыя тэхналогіі»[1].

Памяць

Мемарыяльная дошка

На будынку Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі ўстаноўлена мемарыяльная дошка Вячаславу Танаеву.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. ТАНАЕЎ Вячаслаў Сяргеевіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 19 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кібернетыкі Беларусі