wd wp Пошук:

Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўчэнка. Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка (нар. 1 мая 1936, в. Завітая-2, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1954 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1960 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Магілёўграмадзянпраекце, першым намеснікам начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, з 1970 года — галоўны архітэктар у Белкааппраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Дом палітасветы
Магілёўскі аблспажыўсаюз
Бібліятэка і галоўны корпус Гомельскага кааператыўнага інстытута
Камбінат грамадскага харчавання ў Стоўбцах

Асноўныя працы: летні тэатр-кінатэатр, Дом палітасветы і будынак аблспажыўсаюза ў Магілёве, гандлёвыя цэнтры ў г.п. Бараўляны і в. Сеніца Мінскага раёна, гандлёвы комплекс(wd) бел. у пас. Ждановічы (залаты медаль ВДНГ СССР); у аўтарскім калектыве: гандлёвы комплекс у г.п. Івянец, комплекс Гомельскага кааператыўнага інстытута па праспекце Кастрычніка, камбінат грамадскага харчавання (рэстаран «Нёман»)[d] па вул. Ленінскай, 85 у Стоўбцах (у сааўтарстве з Ф. Шукайлам; сярэбраны медаль ВДНГ СССР), помнікі загінулым воінам і партызанам у Любані, Слуцку, Стоўбцах.

Аўтар артыкулаў па пытаннях архітэктурнага праектавання.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Івянца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Архітэктары Стоўбцаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў