wd wp Пошук:

Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шамшур. Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур (нар. 20 жніўня 1942, в. Пціцкія, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастацтвазнаўца, мастак, педагог, прафесар, член Саюза мастакоў Беларусі.

Біяграфія

Закончыў сярэднюю школу ў Міёрах, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1970), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1978). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце з 1970 года, дацэнт з 1984 года, прафесар з 1993 года. Загадчык кафедры методыкі прыкладнога выяўленчага мастацтва.

Навуковая дзейнасць

Друкуецца ў перыядычных выданнях з 1977 года. Адзін з першых беларускіх даследчыкаў творчасці Малевіча, Шагала, Лісіцкага і іншых мастакоў паслярэвалюцыйнага Віцебска. Аўтар манаграфіі «Аб агітацыйна-афармленчым мастацтве Беларусі» (1989), раздзела 6-га тома «Гісторыі беларускага мастацтва», шэрагу навуковых артыкулаў у перыядычным друку па этнаграфіі і мастацтве Беларусі, метадычных і навучальных дапаможнікаў.

Творчасць

Удзельнік мастацкіх выстаў з 1986 года. Працуе ў станковай графіцы (пейзаж, партрэт, нацюрморт). Стварыў серыю графічных прац «Дарога на Міёры», «Віцебск і Віцебшчына», шмат асобных карцін — «Зімовыя карцінкі» (1986), «Хутка ў вырай» (1987), «Забавы дзяцінства. Калаўрот» (1987), «Аколіца» (1988), «Велікодная раніца» (1990), «Вячэрняя літургія» (1996) і інш. Творы вызначаюцца выразнасцю пластычнай мовы, нацыянальным каларытам, эмацыянальным настроем.

Вялікае месца ў творчасці мастака займаюць матывы роднай Міёршчыны.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, значком «Выдатнік народнай асветы».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня