wd wp Пошук:

Вячаслаў Аляксандравіч Марухін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марухін. Вячаслаў Аляксандравіч Марухін (4 сакавіка 1946, в. Фёдараўка, Мічурынскі раён, Тамбоўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 4 сакавіка 1946 годзе ў вёсцы Фёдараўка, якая была заснаваная перасяленцамі з Беларусі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў мастаком-дэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у Мінскім аблграмадзянпраекце, у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 г. — галоўны архітэктар праектаў у Сельгастэхпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць

Адзін з аўтараў будынкаў Політэхнічнага інстытута ў Наваполацку, пансіяната ветэранаў партыі ў Барысаве, Выстаўкі дасягненняў перадавога досведу будаўніцтва і механізацыі на магістралі Мінск-Магілёў, помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны ў Салігорску, Любані[1], помніка Язэпу Драздовічу ў Мінску (1993).

Узнагароды

Лаўрэат рэспубліканскага за распрацоўку тыпавога сельскага жылля (1980).

Зноскі

  1. 1 2 3 Марухин Вячеслав Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Архітэктары Наваполацка
Катэгорыя·Архітэктары Любані
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хабараўскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ