wd wp Пошук:

Вярэцкі сельсавет

Вярэ́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Вярэчча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года ў склад Бяскатаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Карнілы, Масееўка, Прывальні, Прывальні 2-я і Шандры)[1]. 10 снежня 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канашынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі)[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стадолішчанскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак: Вярэчча, Дубрава, Забарок, Загуззе, Заналючык, Зарэчча, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка, Стаі, Стырыкі, Сяло.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 10 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе