wd wp Пошук:

Вярхіта

Вярхіта — рака ў Дубровенскім і Лёзненскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня ракі 28 км, з іх 19 км у Дубровенскім раёне[1]. Плошча вадазбору 266 (246[2]) км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Пятрыкі Дубровенскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне праз азёры Афанасьеўскае і Казённае, пераважна ў лясістай мясцовасці. Упадае ў возера Зелянское з усходу на тэрыторыі Лёзненскага раёна. Рэчышча ад вытоку да вёскі Шэкі на працягу 9 км каналізаванае. У басейне Вярхіты азёры Сітнянскае, Зялёнае, Афанасьеўскае, Казённае.

Зноскі

  1. Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
  2. Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Басейн Лучосы
Катэгорыя·Рэкі Лёзненскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Дубровенскага раёна