wd wp Пошук:

Вярнідуб

Вярнідуб, Дубавік, Дуб-Дубавік, Дубіна, Лесавыперсанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак сюжэтнага тыпу, часовы памочнік галоўнага героя-асілкаКацігарошка, Івашкі-Мядзведжага Вушка і інш. Казкі з вобразам Вярнідуба вядомыя ў беларускім фальклоры, таксама сустракаюцца ў рускім ды ўкраінскім фальклоры.

Вярнідуб у некаторых фізічных праявах саступаў асілку. Ён быў здольны выварочваць стогадовыя дубы з карэннем, размахваць імі, як голлем, і далёка перакідваць іх. У казках герой-асілак выпрабоўвае моц Вярнідуба, пасля залічвае яго ў сябры, і яны разам з іншымі народнымі волатамі змагаюцца супраць розных злых сіл і заваёўнікаў, у тым ліку і фантастычных — Змея, Кашчэя Бессмяротнага (Здыхліка Неўміручага), што выяўлялі сваёй дзейнасцю антычалавечыя злыя сілы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Беларускі фальклор
Катэгорыя·Персанажы казак
Катэгорыя·Асілкі
Катэгорыя·Украінскі фальклор
Катэгорыя·Рускі фальклор