wd wp Пошук:

Вялікі мучны хрушчак

Вялікі мучны хрушчак (Tenebrio molitor) — жук з сямейства чарнацелак (Tenebrionidae).

Апісанне

Імага мае чорную афарбоўку, даўжыня цела 13-16 мм. Лічынкі вядомыя як «мучныя чарвякі», жоўтыя і пругкія, да 30 мм даўжынёй. Без ежы могуць жыць да 8 месяцаў. Жукі і лічынкі сілкуюцца мукой, збожжам і іншымі прадуктамі. Развіваецца адно пакаленне ў год, пры неспрыяльных умовах развіццё аднаго пакалення можа зацягнуцца да двух гадоў.

Шкоднасць

Не выключаюць, што вялікі мучны хрушчак і яго лічынкі з’яўляюцца прамежкавымі гаспадарамі гельмінта з класа цэстод — карлікавага цэпеня (Hymenolepis nana), які выклікае ў людзей гіменалепідоз[1].

Зноскі

  1. Паразитарные болезни человека (Шабловская Е. А., Падченко И. К., Мельник М. Н. и др.).  — К.:Здоров’я, 1984. — 160 с. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чарнацелкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта