wd wp Пошук:

Вялікі камень Старынкаўскі

Вялікі камень Старынкаўскі — геалагічны помнік прыроды рэспублікансага значэння, знаходзіцца каля в. Папялы Старынкаўскага сельсавета (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) у густым забалочаным лесе. Валун з шэрага граніту, вядомы таксама пад назвай «перуноў» камень. У плане ён мае трапецападобную форму, памерамі 1,65 х 1,2 м, вышынёй 0,85 м. Па паверхні валуна праходзіць груба высечаная баразна, якая арыентавана лініі захад—паўночны захад. Некалі тут рос магутны дуб. Яшчэ ў нядаўнія часы каля яго маліліся людзі.

Легенды

Паводле падання, на бліжэйшых могілках стаяў храм, які потым праваліўся пад зямлю.

Камень быў прысвечаны славянскаму і балцкаму богу навальніцы Пяруну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Геалогія Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Славутасці Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Папялы
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III