wd wp Пошук:

Вялікі Тап

Вялікі Тап (руск.: Большой Тап[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Конда (басейн Іртыша).

Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 6700 км². Сярэдні расход вады каля 90[2] м³/с, аб’ём сцёку — 2,84[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Тапто. Працякае ў напрамку з поўначы на поўдзень па Кондзінскай нізіне і ўпадае ў Конду каля пасёлка Лугавы. Даліна ракі невыразная ў верхнім цячэнні, і вузкая (шырынёй 1,5—4 км) у сярэднім і ніжнім. Рэчышча моцна звілістае. Шырыня рэчышча ад 10—30 да 50—60 (месцамі да 100) метраў[2]. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Вялікі Тап у кастрычніку — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі.

Прытокі: Выхтап’я, Яхля, Антань-Яга, Пайтых, Мурах, Тамашняя, Тумра, Тум’я, Інгацья і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  2. 1 2 3 Сурков В. В. Большой Тап // Научно-попцлярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. Большой Тап(руск.) (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра
Катэгорыя·Басейн Іртыша