wd wp Пошук:

Вялікі Піт

Вялі́кі Піт (руск.: Большой Пит[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Енісей (басейн Карскага мора).

Даўжыня ракі 415 км. Плошча вадазбору 21 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 209[1] м³/с, аб’ём сцёку — 6,596[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Заангарскім плато, вадазбор — у межах Заангарскага плато і Енісейскага кража[1]. Упадае ў Енісей каля пасёлка Усць-Піт. Жыўленне ракі пераважна снегавое, са значнай часткай дажджавога. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 184 км (ад вусця да прыстані Бранка)[3].

Прытокі: Чыркаты, Мундакан, Чадбухта, Тыры, Ненчаны, Юргулі, Чырымба, Унтугун, Аяхта, Панімба, Немчаны, Бранка, Лендаха, Сцяпанаўка, Шырокая, Сухі Піт, Малая Каменка, Каменка (Правая Каменка), Левая Арлоўка, Арлоўка, Малахава (Малахаўка) і іншыя рэкі і ручаі[4].

Каля ракі пасёлкі Сухі Піт і Бранка.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Иванов В. В. Большой Пит // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  3. Малые притоки Енисея. Судоходство и грузоперевозки // Енисейское речное пароходство(руск.)
  4. Река Б.ПИТ(руск.) (руск.)  — інфармацыя пра аб’ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Енісея
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края