wd wp Пошук:

Вялікі Белянок

Вялікі Беляноквозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Быстрыца, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка каля вёскі Двор-Саланевічы.

Плошча паверхні 0,2 км², даўжыня 880 метраў, найбольшая шырыня 270 метраў. Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 11 метраў, заходнія пад лесам і хмызняком, усходнія разараныя. Ручаямі злучаецца з азёрамі Малы Белянок і Нявіда.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці