wd wp Пошук:

Вялікімі літарамі

«Вялі́кімі лі́тарамі» (англ.: Uppercase Print) — румынскі мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Раду Жудэ[1].

Сюжэт

Румынія, 1981 год. Тэлеэкраны ўсхваляюць камуністычны рэжым Чаўшэску і трансліруюць афіцыйную гісторыю краіны. Шаснаццацігадовы Мугур Кэлінеску асмельваецца расказаць яе па-свойму: на сценах горада з’яўляюцца напісаныя крэйдай пратэстныя слоганы. Палетка арыштоўваюць і дапытваюць. Справа адпраўляецца ў архіў тайнай паліцыі. Праз 30 гадоў пасля падзення камунізму ва Усходняй Еўропе тэатральны рэжысёр бярэцца рэканструяваць гэты выпадак. І зноў дзве гісторыі — афіцыйная і забароненая, асабістая і калектыўная — злучаюцца, каб праліць святло на лёс невядомага героя[2].

Акцёрскі склад

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 намінацыямі[3].

Зноскі

  1. Uppercase Print (2020) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
  2. Вялікімі літарамі (бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 31 снежня 2020.
  3. Uppercase Print — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Румыніі
Катэгорыя·Фільмы 2020 года
Катэгорыя·Фільмы Раду Жудэ
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)