wd wp Пошук:

Вялікая школа нацыі

Вялікая школа нацыі (буйным планам)

«Вялікая школа нацыі» (грэч.: Μεγάλη του Γένους Σχολή, турэцк.: Özel Fener Rum Lisesi) — найстарэйшая і самая прэстыжная грэчаская праваслаўная школа ў Стамбуле (Турцыя).

Заснавана ў 1454 годзе Матэасам Камарыётсам, хутка стала школай для «высакародных» грэчаскіх і балгарскіх сем’яў Асманскай імперыі. Тут вучыліся многія асманскія міністры, а таксама валашскія і малдаўскія князі, якія прызначаліся асманскім урадам. Напрыклад яе скончыў Дзмітрый Кантэмір.

Цяперашні будынак Школы размешчана недалёка ад царквы Святога Георгія ў раёне Фенер, які з’яўляецца рэзідэнцыяй Канстанцінопальскага Патрыярха. Сярод мясцовых жыхароў вядома таксама як Чырвоны замак і Чырвоная школа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Канстанцінопальскі Патрыярхат
Катэгорыя·Фанарыёты
Катэгорыя·Архітэктура Стамбула
Катэгорыя·Новагрэчаская Асвета
Катэгорыя·Славутасці Стамбула