wd wp Пошук:

Вялікая Курніца

Вялі́кая Курні́ца[1] (трансліт.: Vialikaja Kurnica, руск.: Великая Курница) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах 17 ст. вёска ўпамінаецца ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. З 1698 годзе ўладанне Чартарыйскіх.

У 18 ст. згадваецца ў сувязі з вызначэннем межаў з суседнімі сёламі.

У 19 ст. маёнтак — дзяржаўная ўласнасць у Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 прапалі без вестак.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Чэрнінскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных