wd wp Пошук:

Вялікае Камайскае возера

Вялікае Камайскае возера — возера ў Пастаўскім раёне. У басейне р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на паўднёвы захад ад г. Паставы, каля аг. Камаі.

Плошча 0,25 км². Найбольшая глыбіня 22 м. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,59 км. Аб′ём вады 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км².

Схілы катлавіны вышынёй 9—14 м, на захадзе і ўсходзе 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, параслі хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыбінямі 8 м, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей 2 м выслана ілам. 26 % паверхні возера занята расліннасцю, шырыня паласы 5—30 м да глыбіні 2 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Бірветы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96