wd wp Пошук:

Вяль

Вяль — у беларускай міфалогіі адзін з цмокаў. Паданне аб ім запісана Ірынай Дубянецкай у в. Валэйкішкі (Астравецкі раён).

Вяль жыў каля валуна бліз вёскі Валэйкішкі, бавіўся з ім, перакідваў і не даваў людзям прайсці, а таксама краў у іх скаціну. Аднойчы разумны вясковец закалоў барана, злупіў з яго скуру, заліў у яе «смалу і серку» і паставіў каля камня. Цмок убачыў «барана» і адразу з’еў. Гарачая смала заліла яму глотку, і ён адразу памёр. Перад смерцю Вяль зароў так громка, што яго пачуў цмок Крок, што жыў пад Кракавам, і сам адразу памёр са страху.

Паралелі ў іншых легендах

Імя Вяль і сувязь з валуном адсылае да імя старажытнага бога Вялеса. Персанажы, падобныя на гэтае боства (кравец Сцяпан, Лукомскі цмок) наогул нярэдка звязаныя з камянямі ці нават жывуць унутры іх. У Польшчы захавалася легенда пра Вавельскага цмока, які жыў у прыгорку пад Кракавам і быў знішчаны гэтакім жа чынам, як і Вяль (дарэчы, у паданні пра Вяля згадваецца нейкі цмок Крок, што як раз жыў пад Кракавам). Цікава, што імя Крак (падобнае на Крок) у польскай легендзе (у версіі, якую запісаў Ян Длугаш) носіць старажытны князь, які распраўляецца з цмокам. У паданні пра князя Радара фігурыруе змей Крыгавей, які ўжо служыць польскаму каралю Ляху і жыве ў Польшчы, унутры прыгорка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Міфалогія