Вязель рознакаляровы[3] (Securigera varia) — шматгадовая травяністая расліна з сямейства бабовых.
Вязель стракаты, паўзун палявы[4], воўча лада, заяччы хмель[5][6].
Вышынёй 30-10 см, з паўзучым галінастым карэнішчам. Плады — лінейныя бабы, 4-5 см даўжынёй. Сцяблы шмалікія, ляжачыя ці ўзыходзячыя, полыя, разгалінаваныя[7].
Расце ў разрэджаных лісцяных лясах, на лясных палянах, у лугавых стэпах[8].
Квітнее з мая па верасень, насенне паспявае з ліпеня[7].
У медыцыне выкарыстоўваецца насенне вязеля, з якога вылучаюць малавывучаныя сардэчныя глюказіды. Акрамя таго, насенне ўтрымлівае карысныя кіслоты і вітаміны.