wd wp Пошук:

Вюрцбургскі кілік Брыга

Вюрцбургскі кілік Брыга (ням.: Würzburger Brygosschale) - гэта атычны чырвонафігурны(англ.) бел. кілік, створаны каля 480 да нашай эры. Ён быў зроблены ганчаром па імені Брыг і распісаны майстрам, вядомым як Вазапісец Брыга. Ён адлюстроўвае некаторыя з самых вядомых вобразаў старажытнай керамікі.

Знешні выгляд Вюрцбургскага кубка: Комас, ігрок на барбітасе(балг.) бел. злева, ігрок на аўлосе(руск.) бел. ў сярэдзіне справа

Акрамя пералому на падставе кубка, кілік застаўся нязменным. Гэты кілік асабліва паспяховы прыклад тыпу B з больш за ста формаў атычных керамічных кубкаў. Контуры пасудзіны выдатна прапрацаваны зверху да нізу. На неапрацаванай гліны ўнутры левай ручкі, ганчар Брыг пакінуў свой подпіс вялікімі літарамі: ΒΡΥΓΟΣ ΕΠΟΙΕΣΕΝ (Брыг зрабіў гэта). У навукоўцаў няма згоды, маецца на ўвазе ганчар Брыг ці вазапісец Брыг. Мастак быў атаясамлены з вазапісцам з умоўным імем(англ.) бел. вазапісец Брыга Джонам Бізлі, які таксама сцвярджаў, што ганчар Вурцбургскага кіліка валоўдаў выбітнымі мастацкімі здольнасцямі. Чара мае 14 см у вышыню і дыяметр 32.2 сантыметра. Некалі яна належала да Калекцыі Феолі(англ.) бел., але цяпер знаходзіцца ў Музеі Марціна фон Вагнера(англ.) бел. ў Вюрцбургу, дзе мае кадастравы нумар HA 428 (= L 479).

Унутраная сцэна з ванітамі

Малюнак у чары (тонда) паказвае маладога ўдзельніка сімпосія(руск.) бел., які ванітуе ў выніку злоўжывання напоямі ці ежай. Бландынка паслужліва і старанна трымае галаву. З той прычыны, што на такіх мерапрыемствах прысутнічалі толькі гетэры, напэўна, намаляваная жанчына таксама ставіцца да гэтай катэгорыі. Абодва паказаны з вянкамі. Малады чалавек падтрымлівае сябе кіем, які з’яўляецца сімвалам горада. Напэўна, ён малады арыстакрат. Малюнак акружаны меандравым арнаментам.

Звонку паказана шэсце гуляк (комас), бурная падзея, якая адбылася ў канцы сімпосія. Камасты ў асноўным нагія, апранутыя толькі ў хламіды(руск.) бел. (плашчы) і вянкі з вінаграднай лазы. Хламіды намаляваныя намаляваныя з раскіданымі кропкамі, якія з’яўляюцца тыповымі для вазапісца Брыга. Адзін з гулякаў іграе на аўлосе(руск.) бел. (падвойнай флейце), другі на барбітане(англ.) бел. (разнавіднасць ліры). Некаторыя дэталі, такія як абадкі і вянкі вінаграднай лазы пафарбаваны ў такі ж чырвоны, як іх скура. Выявы тонда малюнка і музыканта з барбітанам часта паказваюцца ў літаратурных крыніцах і іншых сродках масавай інфармацыі[1]/

Зноскі

  1. Напрыклад, гэтыя сайты музычнай археалогіі і музыкі і танцаў у Старажытнай Грэцыі Архівавана 29 красавіка 2012 года. ўзялі выяву гульца на барбітане ў якасці выявы-сімвала, а дапаможнік Джона Бордмана Rotfigurige Vasen in Athen. Die archaische Zeit, von Zabern, Mainz 1981 выкарыстаў гэту выяву на супервокладцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музей Марціна фон Вагнера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вазы Старажытнай Грэцыі