Вэсэлынаўскі раён[1] (укр.: Веселинівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Вэсэлынавэ[1] (укр.: Веселинове).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 23380 чалавек, плошча — 1200 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 12 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 50 сёлаў.