wd wp Пошук:

Вэлі Пэрэйд

«Вэлі Пэрэйд» (англ.: Valley Parade) — футбольны стадыён, размешчаны ў Брэдфардзе, графства Заходні Іаркшыр. З’яўляецца хатнім стадыёнам клуба «Брэдфард Сіці» з 1903 года і змяшчае больш 25 000 гледачоў. Першапачаткова быў пабудаваны па заказе рэгбійнага клуба «Мэнінгем» у 1886 годзе.

Першая рэканструкцыя адбылася ў 1908 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Арчыбальда Лейтча па выпадку выхаду «Брэдфарда» ў Першы дывізіён. У 1911 годзе быў устаноўлены рэкорд наведвальнасці на стадыёне, які трымаецца дагэтуль, — на гульні Кубка Англіі з «Бернлі» прысутнічала 39 146 гледачоў.

11 мая 1985 года на стадыёне адбыўся пажар, ахвярамі якога сталі 56 чалавек, 265 чалавек атрымалі раненні. Судовы эксперт Дэвід Вулі прыйшоў да высновы, што прычынай пажару апынулася цыгарэта ці запалка, якая звалілася ў зазор паміж сядзеннямі ў пустэчу пад трыбунамі, дзе загарэлася раскіданае там смецце.[1]

Зноскі

  1. Pithers, Malcolm. Hideous images linger after carnage of ‘celebration’ day(нявызн.), London: The Guardian (13 May 1985).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Стадыёны англійскай Прэм’ер-лігі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Футбольныя стадыёны Англіі
Катэгорыя·Брэдфард
Катэгорыя·З’явіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·ФК Брэдфард Сіці