wd wp Пошук:

Вышэйшая эканамічная школа ў Празе

Вышэйшая эканамічная школа ў Празе (чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю з сядзібай у Празе.

Агульная характарыстыка

Установа была заснавана ў 1919 годзе як кафедра Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе, якая спецыялізавалася на аптовым гандлі, банкаўскай справе і арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў.

У 1949 годзе была створана Вышэйшая школа палітычных і эканамічных навук, якая ў 1953 годзе была рэарганізвана і атрымала новую назву. Установа зведала значную рэформу ў 1989 годзе пасля Аксамітнай рэвалюцыі.

З 2020 года ўстанова на англійскай мове афіцыйна называецца Пражскім універсітэтам эканомікі і бізнесу (англ.: Prague University of Economics and Business).

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1953 годзе
Катэгорыя·Эканамічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі