wd wp Пошук:

Вышэйшая школа адукацыі ў спорце

Вышэйшая школа адукацыі ў спорце — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

Вышэйшая школа адукацыі ў спорце сёння мае кампусы ў Варшаве і ў Бельска-Бяле. Гэта спартыўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе навучанне на першай (бакалаўр) і другой (магістр) ступені вышэйшай адукацыі ў галіне навук аб спорце, фізічнай культуры, турызме і рэкрэацыі. Дазвол на дзейнасць у сферы вышэйшай і дадатковай адукацыі ўстанова атрымала 9 верасня 2002 года і ўнесена пад № 111 у Рэестр недзяржаўных прафесійных вышэйшых навучальных устаноў Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы фізічнай культуры і спорту
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта