Выхаваныя ваўкамі (англ.: Raised by Wolves) — амерыканскі навукова-фантастычны драматычны тэлесерыял, створаны Ааронам Гузікоўскім[en], прэм’ера якога адбылася на HBO Max 3 верасня 2020 года[1]. Першыя два эпізоды зняў рэжысёр Рыдлі Скот, які адначасова выступае выканаўчым прадзюсарам тэлесерыяла[2].
Дзеянне ў тэлесерыяле разгортваецца ў далёкай будучыні, калі Зямля была знішчана, а свет ахоплены супрацьстаяннем паміж заклятымі ворагамі — атэістамі і «мітраістамі». Пара андроідаў, Бацька і Маці, атрымліваюць адказнае заданне займацца выхаваннем чалавечых немаўлятаў на аддаленай планеце. Калі на працягу дванаццаці гадоў пяцёра з шасці дзяцей раптам гінуць, важная місія андроідаў аказваецца за крок ад правалу. Дзякуючы ўпартасьці і бясстрашнасці Маці калонію людзей атрымоўваецца выратаваць, аднак неўзабаве разгараецца рэлігійны канфлікт, а андроіды ўсведамляюць, што кантроль чалавечых перакананняў — небяспечная і складаная задача.
Акцёр | Роля |
---|---|
Трэвіс Фімэл[en] | Маркус Маркус |
Вінта Макграт | Кэмпіён Кэмпіён |
Джордан Лоугрэн | Бура Бура |
Аманда Колін | Маці Маці |
Абубакар Салім | Бацька Бацька |
Ніам Алгар[en] | Сью Сью |
Фелікс Джэмісан | Пол, сын Маркуса і Сью[3] Пол, сын Маркуса і Сью[4] |
Лулу Тэйлар | Касія Касія |
Гарт Брэйтэнбах | Дэн Дэн |
Клейтан Эвертсан | Дарыян Дарыян |
Карэл Нэл | Андроід-хірург / Карл Андроід-хірург / Карл |
Шоко Ёшымура | Мастэма Мастэма |
Ітан Хаззард | Хантэр Хантэр |
Стыў Уол | Эмброуз Эмброуз |
Аасія Шах | Холі Холі |
Айві Вонг | Віта Віта |
Маціяс Варэла[en] | Люцый Люцый |
Сьюзан Дэнфард | Джасціна Джасціна |
Даніэль Ласкер | Фурфур Фурфур |
Манро Ленан-Рычы | Кэмпіён ва ўзросце 8 гадоў Кэмпіён ва ўзросце 8 гадоў |
Джэна Аптон | Данджаль Данджаль |
Космо Джарвіс[en] | Стэрджэс Стэрджэс |
Анлія ван Рэнсбург | Кроні Кроні |
Дэвіль Ваннік | вартаўнік Арка вартаўнік Арка |
Крыс Фішэр | Гальфэс Гальфэс |
Таня ван Граан[en] | Лемпа Лемпа |
№ | Назва | Рэжысёр | Аўтар сцэнарыя | Дата прэм’еры [5] |
---|---|---|---|---|
1 | «Выхаваныя ваўкамі» «Raised by Wolves» | Рыдлі Скот | Аарон Гузікоўскі | верасень 3, 2020 (2020-09-03) |
2 | «Пентаграма» «Pentagram» | Рыдлі Скот | Аарон Гузікоўскі | верасень 3, 2020 (2020-09-03) |
3 | «Віртуальная вера» «Virtual Faith» | Люк Скот[en] | Аарон Гузікоўскі | верасень 3, 2020 (2020-09-03) |
4 | «Курс прыроды»[6] «Nature's Course» | Люк Скот | Аарон Гузікоўскі | верасень 10, 2020 (2020-09-10) |
5 | «Заражаная памяць»[6] «Infected Memory» | Серджо Міміка-Гэзан[en] | Хэтэр Белсан[en] | верасень 10, 2020 (2020-09-10) |
6 | «Страчаны рай»[6] «Lost Paradise» | Серджо Міміка-Гэзан | Дональд Джон | верасень 10, 2020 (2020-09-10) |
7 | «Твары»[6] «Faces» | Алекс Габасі | Карэн Кэмпбэл[en] | верасень 17, 2020 (2020-09-17) |
8 | «Маса»[6] «Mass» | Алекс Габасі | Шінеад Дэлі | верасень 24, 2020 (2020-09-24) |
9 | «Пупавіна» «Umbilical» | Джэймс Хоўз[en] | Аарон Гузікоўскі | верасень 24, 2020 (2020-09-24) |
10 | «Пачатак» «The Beginning» | Люк Скот | Аарон Гузікоўскі | кастрычнік 1, 2020 (2020-10-01) |