wd wp Пошук:

Высокі бераг

Высокі бераг, Швецыя

Высокі бераг (шведск.: Höga kusten) — частка шведскага ўзбярэжжа Батнічнага заліва. З’яўляецца знамянальным прыкладам тэрыторыі, якая працягвае ўздымацца пасля адыходу ледавікоў і на якой магчыма навочнае даследаванне ізастазіі. З часоў ледавіковага перыяду ўзровень паверхні павысіўся на 800 метраў. Гэтая з’ява ўпершыню была выяўлена і даследавана менавіта тут.

Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, у 2000 годзе гэтая вобласць была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны. Было адзначана, што Высокі бераг дае ўнікальныя магчымасці для вывучэння геалагічных і тэктанічных працэсаў. У 2006 годзе тэрыторыя, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА, была пашырана за кошт далучэння да Высокага берага архіпелага Кваркен.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Фінляндыі
Катэгорыя·Берагі Швецыі
Катэгорыя·Берагі Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Берагі Балтыйскага мора
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Швецыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта