wd wp Пошук:

Выратаваць радавога Раяна

«Выратаваць шарагоўца Раяна» (англ.: Saving Private Ryan) — амерыканскі эпічны ваенны фільм 1998 года рэжысёра Стывена Спілберга паводле сцэнара Роберта Родата. Апісвае гістарычныя падзеі Другой сусветнай вайны, як высадка ў Нармандыі. У галоўных ролях зняліся Том Хэнкс, Том Сайзмар, Эдуард Бёрнс, Мэт Дэйман і іншыя. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю DreamWorks Pictures, Paramount Pictures, Amblin Entertainment і Mutual Film Company, прычым DreamWorks распаўсюджвала фільм у Паўночнай Амерыцы, а Paramount прасоўваў фільм на міжнародным узроўні.

Фільм атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру прэміі «Залаты Глобус». Акрамя таго, кінастужка была намінавана на адзінаццаць прэмій «Оскар», але стала лаўрэатам толькі пяці ўзнагародаў за найлепшую рэжысуру, найлепшы мантаж фільму, найлепшую аператарскую працу, найлепшы гук і найлепшы мантаж гуку. Галоўны ж тытул найлепшага фільму прэміі «Оскар» стаў фільм «Закаханы Шэкспір».

Сюжэт

У наш час пажылы мужчына разам з сям’ёй наведвае могілкі Нармандыі. Ля надмагілля ён становіцца на калені, успамінаючы былыя дні. Раніцай 6 чэрвеня 1944 года амерыканскія салдаты высаджваюцца на пляжы Омаха ў рамках аперацыі па ўварванні ў Нармандыю. Яны нясуць вялікія страты пры штурме ўмацаваных абарончых пазіцый Германіі. Капітан Джон Мілер (Том Хэнкс) з 2-га батальёна рэйнджараў вядзе прарыў з пляжу. Дзесьці ў іншым месцы на пляжы мёртвы жаўнер ляжыць тварам у крывавым прыбоі, на яго камуфляжы напісана Ш. Раян.

У Вашынгтоне, у ваенным дэпартаменце генерал Джордж Маршал (Харві Прэснел) даведваецца, што трое з чатырох сыноў сям’і Раян былі забіты на вайне за кароткі час. Дэніел Раян у Новай Гвінеі незадоўга да высадцы ў Нармандыі, Шон Раян на пляжы Омаха і Пітэр Раян на пляжы Юта. Чацвёрты сын, Джэймс Фрэнсіс Раян (Мэт Дэйман), знаходзіцца ў 101-й паветрана-дэсантавай дывізіі недзе ў Нармандыі. Прачытаўшы ўслых ліст Біксбі, які напісаў Аўраам Лінкальн, Маршал загадвай знайсці адзінага ацалелага Раяна і вярнуць яго дадому.

Праз тры дні пасля высадцы Мілер атрымлівае загад знайсці Раяна і вярнуць яго назад. Ён абірае сем чалавек са сваёй кампаніі, каб ывканаць загад. Яны прыязджаюць у Нёвіль, дзе сустракаюць атрад 101-й дывізіі, які змагаецца супраць ворагу. Аднаго вайскоўца з адраду, Эдрыена Капарза (Він Дызель), забівае нямецкі снайперам. Мілер і атрад знаходзяць шарагоўца Джэймса Раяна, але высвятляюць, што той Джэймс Фрэдэрык Раян. Ад праходзячых міма салдат Мілер даведваецца, што Раян, якога трэба выратаваць, абараняе важны мост у Рамеі, таму атрад накіроўваецца туды.

Крытыка

Фільм быў ухвалены крытыкамі і гледачамі. Была асабліва адзначана праца Стывена Спілберга ў стварэнні рэалістычных батальных сцэнах[16], а таксама ігра акцёраў[17]. Кінастужка мае рэйтынг 93% на агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» на аснове 139 аглядаў з сярэднім балам 8,64/10. Паводле словаў крытыкаў, чарговы раз Том Хэнкс паказаў добры выступ, а Спілберг стварыў дужа рэалістычны ваенны фільм, які практычна перайначыў жанр. Фільм таксама мае адзнаку 91 з 100 магчымых на «Metacritic» на аснове 35 аглядаў крытыкаў, што паказвае ўхвалу фільму[18].

Зноскі

  1. http://www.moviemistakes.com/picture86485 Праверана 13 мая 2016.
  2. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0120815/ Праверана 13 мая 2016.
  3. 1 2 3 http://interfilmes.com/filme_16400_O.Resgate.do.Soldado.Ryan-(Saving.Private.Ryan).html Праверана 13 мая 2016.
  4. 1 2 3 4 5 6 https://web.archive.org/web/20200517120533/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/saving-private-ryan.5054 Праверана 17 мая 2020.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 https://www.siamzone.com/movie/m/4371 Праверана 13 мая 2016.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ČSFD — 2001.
  7. https://www.filmaffinity.com/en/film824508.html Праверана 13 мая 2016.
  8. http://www.metacritic.com/movie/saving-private-ryan Праверана 13 мая 2016.
  9. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 http://www.imdb.com/title/tt0120815/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
  10. http://boxofficemojo.com/movies/?
  11. 1 2 Box Office Mojo — 1999. Праверана 29 красавіка 2022.
  12. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 17 кастрычніка 2020.
  13. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=savingprivateryan.htm
  14. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=37706&type=MOVIE&iv=Basic
  15. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  16. «Saving Private Ryan review». Los Angeles Times.
  17. «Saving Private Ryan» Архівавана 30 снежня 2008.. Roger Ebert.
  18. «Saving Private Ryan». Metacritic.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Стывена Спілберга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 1998 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя фільмы