wd wp Пошук:

Вылічальная лінгвістыка

Выліча́льная лінгві́стыка (англ.: computational linguistics) — навуковая дысцыпліна з галіны кагнітыўных навук, якая вывучае вылічальныя (інфарматычныя) аспекты феномену натуральнай (чалавечай) мовы: размову чалавека з ЭВМ, аўтаматычную перапрацоўку, запамінанне, пошук і вывядзенне інфармацыі ў маўленчай форме.

Падзяляецца на тэарэтычную і прыкладную. Прадмет вывучэння перакрываецца з працамі па штучным інтэлекце. Частку задач, што вывучаюцца, часам спалучаюць з тэрмінам інжынерная лінгвістыка.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прыкладная лінгвістыка
Катэгорыя·Прыкладная матэматыка
Катэгорыя·Камп’ютарная лінгвістыка