wd wp Пошук:

Вылазскае

Вы́лазскае[2][1], № 24[1] — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне ракі Ясельда, за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Пінска, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Вылазы.

Плошча паверхні возера 0,3 (0,267[1]) км². Даўжыня 3,5 (4,2[1]) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,15[1]) км, даўжыня берагавой лініі 8,7[1] км. Плошча вадазбору 6,22[2] км². Катлавіна возера моцна выцягнутая. Берагі забалочаныя. Дно плоскае, высланае ілам. Возера моцна зарастае. Праз каналы Вылазскае злучаецца з тарфяным кар’ерам, сістэмай сажалак і ракой Ясельда.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник “Водные объекты Республики Беларусь” (руск.)
  2. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Пінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Ясельды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт