wd wp Пошук:

Выганічанка

Вы́ганічанка[1] — рака ў Валожынскім і Дзяржынскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Іслач (прыток Заходняй Бярэзіны, басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 10 км, з іх 9 км на тэрыторыі Валожынскага раёна[2]. Плошча вадазбору 36[1] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 9,9[1] м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад вёскі Хімарады Дзяржынскага раёна[2]. Упадае ў Іслач прыкладна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Міхалова Валожынскага раёна. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша.

Каля ракі населеныя пункты: Хімарады (Дзяржынскі раён), Выганічы, Душкава (Валожынскі раён).

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭПБ, 1986
  2. 1 2 Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прытокі Іслачы
Катэгорыя·Рэкі Дзяржынскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Валожынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных