Вы́ганічанка[1] — рака ў Валожынскім і Дзяржынскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Іслач (прыток Заходняй Бярэзіны, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 10 км, з іх 9 км на тэрыторыі Валожынскага раёна[2]. Плошча вадазбору 36[1] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 9,9[1] м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад вёскі Хімарады Дзяржынскага раёна[2]. Упадае ў Іслач прыкладна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Міхалова Валожынскага раёна. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша.
Каля ракі населеныя пункты: Хімарады (Дзяржынскі раён), Выганічы, Душкава (Валожынскі раён).