wd wp Пошук:

Вула

Ву́ла — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Спорня (прыток Віліі), за 10[1] км у напрамку на паўночны захад ад горада Вілейка, за 2,5[1] км на паўночны захад ад вёскі Цынцавічы.

Плошча паверхні возера 0,66 км². Даўжыня 1,85 км, найбольшая шырыня 0,92 км, даўжыня берагавой лініі 5,12 км. Найбольшая глыбіня возера 4 м, сярэдняя 1,23 м. Аб’ём вады 0,3 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. У паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Спорня.

Зноскі

  1. 1 2 Общая характеристика озёр Минской области Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Вілейскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Віліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта