wd wp Пошук:

Вуглярод

Вуглярод (лац.: Carboneum) C — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 6; неметал.

Прыродныя крыніцы

Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элементаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінералаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). У атмасферы знаходзіцца ў выглядзе дыаксіду вугляроду CO2. Злучэнні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак раслін і жывёл. Валентнасць вугляроду ў большасці злучэнняў роўная 4.

Прымяненне

Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасці алмазных інструментаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лакафарбавай прамысловасці, металургіі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Вуглярод
Катэгорыя·Хімічныя элементы