wd wp Пошук:

Воўпаўскі сельсавет

Во́ўпаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Воўпа.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тупічанскага сельсавета, вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Рыбакі і Старына перададзены ў склад Бялавіцкага сельсавета Мастоўскага раёна[1]. 7 чэрвеня 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Роскага сельсавета, 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Зарачаны, Крываносаўцы, Пасынкі)[2]. З 6 студзеня 1965 года па 28 ліпеня 1967 года ў складзе Мастоўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1090 чалавек[3], з іх 50,0 % — палякі, 46,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воўпаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мастоўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе