wd wp Пошук:

Крываносаўцы

Крывано́саўцы[1] (трансліт.: Kryvanosaŭcy, руск.: Кривоносовцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Гісторыя

У 1796 г. належала Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму судзді. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 51 жыхар. У 1914 г. 23 двары, 142 жыхары.

2 снежня 1961 года перададзена са скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета ў склад Воўпаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

На 01.01.2004 г. 51 двор, 111 жыхароў.

Інфраструктура

Ёсць крама. Дом культуры.

Памятныя мясціны

Помнік землякам каля Дома культуры. На ўшанаванне памяці 29 землякоў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну, у 1967 г. усталяваны помнік — скульптура воіна і стэла.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Роскі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта