wd wp Пошук:

Вось што адбываецца са мной

«Вось што адбываецца са мной» (руск.: Со мною вот что происходит) — мастацкі фільм 2012 года рэжысёра Віктара Шамірава[ru][1].

Фільм быў прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме ігравога кіно 19-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт

31 снежня. Маскоўскі невыносны трафік. Спешка без вынікаў, дапамога, ад якой нікому не становіцца лягчэй. Размовы аб бясконцых дробязях, у якіх праходзіць жыццё — а можа, ужо і прайшло. Пра бацьку, якому засталося ўсяго нічога, і нічога не зробіш. Аб планах пятнаццацігадовай дзяўчынкі на жыццё: можна стаць анколагам, можна — дызайнерам ежы. Пра тое, што было і што ёсць цяпер.

Гэта не сюжэтны фільм, гэта лірыка мітусні пад музыку Тарывердзіева і ўспамін пра шчасце, пра час, калі «Іронія лёсу» на самой справе магла суцешыць, падараваць надзею і паабяцаць у Новым годзе новае жыццё[2].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй[3].

Зноскі

  1. So mnoyu vot chto proiskhodit (2012) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 3 сакавіка 2022.
  2. 1 2 Вось што адбываецца са мной(бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 3 сакавіка 2022.
  3. So mnoyu vot chto proiskhodit — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 3 сакавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмы-драмы Расіі
Катэгорыя·Фільмы Расіі 2012 года
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове
Катэгорыя·Фільмы 2012 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Віктара Шамірава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2012 года
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)