wd wp Пошук:

Восень патрыярха

Восень патрыярха (ісп.: El otoño del patriarca) — раман, напісаны Габрыэлем Гарсія Маркесам у 1975 годзе.

«Паэма аб адзіноце ўлады», як коратка апісаў аўтар свой твор, апавядае пра жыццё і смерць адвечнага дыктатара адной з лацінаамерыканскіх краін. Кожны з шэсці раздзелаў кнігі прысвечаны гісторыі бясконцай сілы архетыпічнага карыбскага тырана.

Гарсія Маркес пры стварэнні гэтага вобраза грунтаваўся на асобах рэальных кіраўнікоў дзяржаў: Густава Рохаса Пінілу з Калумбіі, генералісімуса Францыска Франка з Іспаніі (раман быў напісаны ў Барселоне) і венесуэльца Хуана Вісэнтэ Гомеса. «Восень патрыярха» — гэта ўніверсальная гісторыя пра разбурэнне асобы пад уздзеяннем эфекта ад канцэнтрацыі вялікай улады ў руках аднаго чалавека.

У 2021 годзе выйшаў пераклад рамана на беларускую мову[2].

Сюжэт

Галоўным героем рамана з’яўляецца генерал, які вельмі даўно захапіў уладу ў краіне і аўтарытарна правіць там з вялікай жорсткасцю. Думкі генерала ў кнізе перадаюцца з дапамогай вялікіх звілістых сказаў, якія амаль што не падзелены на абзацы. Ён прадстае чалавекам, які знаходзіцца ў стане пастаяннай адзіноты і страху, бо нікому не можа давяраць.

Генерал у кнізе мае богападобны статус, людзі ставяцца да яго з бясконцым трапятаннем і павагай. Дыктатары, такія як Франка, Самоса і Трухілья, утрымлівалі ўладу ў краіне, нягледзячы на сур’ёзныя ўнутраныя палітычныя крызісы, якія часам тапілі ў крыві. У рамане Гарсія Маркеса сімвалам гэтага з’яўляецца апісанне сцэны самотнай смерці дыктатара ў прэзідэнцкім палацы, якое паўтараецца на працягу кнігі некалькі разоў.

Папулярнасць

Паводле даследавання Іспанскага інстытута кнігі, Восень Патрыярха была самай папулярнай кнігай, якая прадавалася ў Іспаніі ў 1975 годзе[3].

Зноскі

  1. Іспанская Вікіпедыя — 2001.
  2. Восень патрыярха / Пер. з ісп. С. Шупа. — Мн.: А. М. Янушкевіч, 2021.
  3. Folha de S.Paulo, Ilustrada, p.5, January 28, 1976 (in Portuguese) — Retrieved December 29, 2011.

Беларускі пераклад

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Раманы Габрыэля Гарсія Маркеса
Катэгорыя·Раманы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 1975 года
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта