У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонс.
Сэр Вон Фрэдэрык Рэндэл Джонс (англ.: Vaughan Frederick Randal Jones; 31 снежня 1952 — 6 верасня 2020) — амерыканскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Вядомы працамі ў галіне функцыянальнага аналізу і тэорыі вузлоў.
Вон Джонс нарадзіўся ў Гісбарне, але вырас у Кеймбрыджы. У 1970 годзе ён паступіў у Оклендскі ўніверсітэт, дзе ў 1972 годзе атрымаў ступень бакалаўра навук, а ў 1973 — магістра навук з адзнакай. У 1974 годзе ён адправіўся ў Швейцарыю, дзе ў 1979 годзе пад кіраўніцтвам Андрэ Хафлігера абараніў дысертацыю ва Універсітэце Жэневы.
У 1980 годзе Вон Джонс пераехаў у ЗША, дзе ў 1980/1981 навучальным годзе выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, а з 1981 па 1985 гады — у Пенсільванскім універсітэце. З 1985 года ён стаў прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.