wd wp Пошук:

Вольфія бескаранёвая

Вольфія бескаранёвая[3] (Wolffia arrhiza) — від кветкавых раслін сямейства Ароннікавыя (Araceae).

Распаўсюджанне

У прыродзе вольфія бескаранёвая сустракаецца ў трапічных лясах Азіі, Афрыкі, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор’і і Індыі. Ва Украіне рэдкі від, сустракаецца часцей за ўсё ў вадаёмах лесастэпу.

Вольфія бескаранёвая любіць стаячую ваду, напрыклад, маленькае возера; у непрыдатных для яе ўмовах не размножваецца. Праточная вада пагібельная для яе

Апісанне

Гэты від з’яўляецца найменшай кветкавай раслінай ў свеце. Расліна прадстаўляе сабой малюсенькія эліпсападобныя ліспападобныя ўтварэнні, памеры якіх не перавышаюць 1 мм. Вольфія бескаранёвая, як вынікае з назвы, не патрабуе каранёвай сістэмы і жыве на паверхні вады.

Размнажэнне

Пры спрыяльных умовах вольфія вельмі хутка размнажаецца дзяленнем. Даччыная расліна адгаліноўваецца ад бацькоўскай і, пасля развіцця, адпраўляецца ў свабоднае плаванне. Матчына расліна пасля размнажэння гіне. Вельмі рэдка можна назіраць цвіценне вольфіі бескаранёвай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ароннікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Афрыкі