wd wp Пошук:

Вольны супольнік

Вольны супольнік (руск.: Вольный общник, ад царкоўнаславянскага «общник»[1] — супольнік, удзельнік) — член добраахвотнага таварыства ў Расійскай імперыі.

Імператарская акадэмія мастацтваў прысуджала званне «ганаровы вольны супольнік» (руск.: почётный вольный общник) у XVIII і XIX стагоддзях за выдатныя заслугі ў вобласці мастацтва мастакам, скульптарам, архітэктарам і гравёрам, гісторыкам і тэарэтыкам мастацтва, мастацкім крытыкам і калекцыянерам, як расійскім, так і замежным. Сярод ганаровых вольных супольнікаў былі: Б. Ф. Растрэлі, К. І. Росі, К. П. Брулоў, У. В. Стасаў[2].

Выраз таксама выкарыстоўваўся ў якасці назвы членаў добраахвотных пажарных брыгад («вольны пажарны супольнік»)[3].

Зноскі

  1. Церковный словарь, или истолкование речений славенских древних МГУ, 1775. С. 209
  2. Расійская акадэмія мастацтваў. Слоўнік тэрмінаў(недаступная спасылка)
  3. Вера и разум. Листок для Харьковской епархии номер 1. 15 января 1893 года С. 22

Гл. таксама катэгорыю: Ганаровыя вольныя супольнікі Імператарскай Акадэміі Мастацтваў

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Імператарская Акадэмія мастацтваў
Катэгорыя·Мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай