wd wp Пошук:

Вольга Уладзіміраўна Бабкова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабкова. Вольга Уладзіміраўна Бабкова (нар. 28 лютага 1961, Мінск) — беларуская гісторык-архівіст, пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і інжынера Уладзіміра Сцяпанавіча Голубева (1933—2010, родам з украінскіх Шчорсаў) і філолага Ірыны Паўлаўны Леановіч (1931, родам з Ваўкавыска). Скончыла мінскую школу № 81, гістарычны факультэт БДУ (1984). Працавала ў Заслаўскім заказніку-музеі (1990—1992), затым архівістам у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, дзе пэўны час узначальвала аддзел старажытных актаў. У 2008—2010 гадах выкладала ў ЕГУ. З 2013 года сумяшчае працу ў НГАБ з загадваннем літаратурна-драматургічнай часткай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

Аўтарка шэрагу навуковых артыкулаў, некалькіх эсэ і апавяданняў. Выйшла кніга эсэ з гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага «…І цуды, і страхі» (2010). Адна з укладальнікаў зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (2012).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў