wd wp Пошук:

Вольга Мікалаеўна Навумава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумава. Вольга Мікалаеўна Навумава (9 снежня 1929, в. Стрэліца, Салігаліцкі раён, Кастрамская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працавала архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Казгарбудпраекце ў Алма-Аце. З 1975 г. — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

У Алма-Аце ўдзельнічала ў праектаванні Палаца спорту (1966), аэравакзала (1975), карціннай галерэі імя Т. Р. Шаўчэнка (1976), у стварэнні тыпавых праектаў школ (1974).

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы ў мікрараёне Чыжоўка-3 (1978), 9-павярховы жылы дом і 12-павярховы будынак майстэрняў Мастацкага фонду БССР па вул. Сурганава, бібкалектар (1979), інтэрнат Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Усходняй, 9-, 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Маякоўскага (1982) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ