wd wp Пошук:

Вольга Мікалаеўна Даманава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даманава (значэнні). Вольга Мікалаеўна Дама́нава (24 снежня 1958, г. Магілёў) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе[1]. Вучылася ў А. Малішэўскага. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1980 года[2]. З 2007 жыве і працуе ў Японіі[3].

Творчасць

«Узнясенне»

У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—1990). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філасофская трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»)[1].

Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[2].

Аўтар шэрагу выставак, у т.л. персанальных, у Беларусі і за мяжой, у Японіі[3].

Зноскі

  1. 1 2 А. І. Атраховіч. Даманава Вольга Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 ДАМАНАВА В. М.
  3. 1 2 Карціна дня: «Узнясенне» Вольгі Даманавай

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-плакатысты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Імігравалі ў Японію з Беларусі