У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даманава (значэнні). Вольга Мікалаеўна Дама́нава (24 снежня 1958, г. Магілёў) — беларускі жывапісец.
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе[1]. Вучылася ў А. Малішэўскага. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1980 года[2]. З 2007 жыве і працуе ў Японіі[3].
У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—1990). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філасофская трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»)[1].
Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[2].
Аўтар шэрагу выставак, у т.л. персанальных, у Беларусі і за мяжой, у Японіі[3].