wd wp Пошук:

Вольга Лапіцкая

Вольга Лапіцкая (Алёна Шарэпа‑Лапіцкая) (1918 (1917?) — 25 чэрвеня 2011) — беларуская паэтка. З роду Лапіцкіх, сястра Алега і Расціслава Лапіцкіх.

Біяграфія

Алёна Шарэпа-Лапіцкая нарадзілася ў 1918 (1917?) у Разані, куды сям’я выехала ў эвакуацыю падчас Першай сусветнай вайны, ў шматдзетнай сям’і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага з роду Лапіцкіх. Маці — Настасся з роду Жабінскіх. Маці хацела назваць дачку Алёнай, але бацька запісаў яе як Вольгу, бо ўсіх сваіх дзяцей называў імёнамі Кіеўскіх князёў. Так і засталася дзяўчынка з двума імёнамі.

Пасля вайны сям’я жыла ў в. Касута Віленскага ваяводства у Польскай Рэспубліцы, дзе Аляксандр Лапіцкі служыў у Петрапаўлаўскай царкве. У дзяцінстве ад шкарлятыны страціла слых, паводле аповедаў сябраў брата Расціслава, праз тое, што адмаўлялася лекавацца. З васьмі гадоў пісала вершы.

У 1940-м г. пакінула бацькоў і пераехала ў Вілейку. У Вілейцы аднойчы ў рэдакцыі абласной «Сялянскай газеты», дзе працаваў Максім Танк, прабавала аддаць да друку свае вершы, але той адмовіўся, маўляў, яны надта сумныя. У 1950 Алёна пераехала ў Мінск. Гэта адбылося пасля таго, як расстралялі яе малодшага брата Расціслава за арганізацыю антысавецкага падполля. Паводле ўспамінаў знаёмай, Леакадзіі Цыбоўскай, разумела ўсё па вуснах, добра ведала расійскую і польскую мовы, але прынцыпова карысталася толькі беларускай.

Друкавалася ў берлінскай «Раніцы», маладзечанскай і вялейскай раённых газетах, у беластоцкай «Ніве». Выдала зборнік уласных вершаў. Брат Алег, які адседзеў 10 год за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі (па іншых звестках — за ўдзел у антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі) ў горадзе Ліда, расказваў сястры, што адзін з яе вершаў, «Першая конніца», стаў народнай песняй, якую вязні спявалі.

У 1997 годзе Шарэпа-Лапіцкая склала і выдала зборнік «Пад небам Крыма». Пісала карціны.

Жыла ў Мінску. Памерла 25 чэрвеня 2011 г., пахаваная на Заходніх могілках Мінска

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разані
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касуце
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе