wd wp Пошук:

Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч

Вольга Георгіеўна Кардзюкевіч (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2010 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Сельскагаспадарчая кааперацыя ў БССР у 1924-1929 гадах (на прыкладзе Полацкай акругі)». У 2010-2013 гадах навучалася ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» абараніла 26 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Епархіяльныя ведамасці на тэрыторыі Беларусі як крыніца па гісторыі грэка-каталіцкай царквы». Навуковы кіраўнік - Уладзімір Сяргеевіч Кошалеў.

З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з’яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2008-2019), з 2019 года займае пасаду дацэнта кафедры сацыяльных камунікацый фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Займаецца пытаннямі гістарыяграфіі і крыніцазнаўства ў кантэксце канфесіянальнай гісторыі Беларусі XIX стагоддзя, гісторыі царкоўнага перыядычнага друку XIX стагоддзя (епархіяльных ведамасцяў). Асобныя даследаванні прысвечаны гісторыі грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы на беларускіх землях, уз’яднання ўніятаў з праваслаўнымі, дзейнасці грэка-каталіцкіх іерархаў і інш. У прыватнасці, ёю быў прааналізаваны інфармацыйны патэнцыял беларускіх епархіяльных ведамасцяў для вывучэння гісторыі ўзнікнення і распаўсюджвання ўніяцтва, паказаны напрамкі дзейнасці грэка-каталіцкага і праваслаўнага духавенства ва ўніяцкі перыяд з пункту гледжання беларускіх епархіяльных ведамасцяў, даследавана праблема ўз’яднання ўніятаў з праваслаўем шляхам аналізу адпаведных публікацый беларускіх епархіяльных ведамасцяў. Беларускія епархіяльныя ведамасці ёю ўпершыню разгледжаны і прадстаўлены як каштоўная гістарычная крыніца па гісторыі грэка-каталіцкай царквы на Беларусі.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 18 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных