wd wp Пошук:

Вольга Віктараўна Аржанухіна

Вольга Віктараўна Аржанухіна (нар. 21 красавіка 1959) — савецкі і беларускі дызайнер, мастак, сябра грамадскага аб’яднання Беларускага саюза дызайнераў.

Біяграфія

Вольга Віктараўна Аржанухіна нарадзілася ў г. Чырвонаармейск у СССР. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1983 гады прымае ўдзел у выставах у Беларусі, Германіі і інш. У 1986 годзе стала сябрам Беларускага саюза мастакоў, У 1997 годзе - членам Беларускага саюза дызайнераў, спецыялізуючыся на дызайне інтэр’ераў, арт-дызайне, кераміцы і стварэнні вітражоў [1]. Стварае вітражы ў тэхніцы «Ціфані». Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях: Францыя, Германія, Ізраіль, Італія [2]. Жыве і працуе у Мінску.

Асноўныя працы

Сярод асноўных работ - кафлі для станцыі метро «Плошча Я.Коласа», гастранома «Мінск» (Валгаград), роспіс керамічнага пано для басейна спорткомплекса «Стайкі», аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ў бібліятэцы Я.Купалы, інтэр’ер рэстарана «Альбатрос» (Мінск).

Зноскі

  1. Беларускі саюз дызайнераў. Прозвішчы на “А”(нявызн.).
  2. Каталог Беларускага саюза дызайнераў “Тутэйшы дызайн. Асобы і рэчы”(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў