wd wp Пошук:

Вольга Барысаўна Васіленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васіленка. Вольга Барысаўна Васіленка (нар. 26 красавіка 1952, г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1976 года ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Пінскага гарвыканкама, з 1991 на пасадзе галоўнага архітэктара Пінска.

У наш час дырэктар Пінскай мастацкай школы імя Напалеона Орды.

Член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь, саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры, член гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», абіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.

Творчасць

Аўтар шматлікіх праектаў сквераў, паркаў, будынкаў і збудаванняў, пабудаваных на тэрыторыі г, Пінска. Брала ўдзел у якасці сааўтара і кансультанта пры распрацоўцы горадабудаўнічых праектаў (генплан горада, дэталёвыя планы раёнаў, праекты забудовы).

Узнагароды

Узнагароджана граматамі Пінскага гарвыканкама, Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абласнога Савета Дэпутатаў, Камітэта па архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама, Беларускага саюза архітэктараў. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Пінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў