wd wp Пошук:

Вольга Антонаўна Емяльянчык

Вольга Антонаўна Емяльянчык (нар. 11 мая 1971 годзе ў Магдэбурзе, Германія) — беларускі антраполаг, гісторык, педагог, кандыдат біялагічных навук.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1971 годзе ў горадзе Магдэбург ва Усходняй Германіі. Бацька быў афіцэрам Савецкай арміі, таму дзяцінства прайшло ў падарожжах — Украіна, Далёкі Усход, Манголія. У 1985 годзе сям’я вярнулася на Беларусь, у Гродна[1].

У 1993 годзе скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 1993—1996 гадах з’яўлялася аспірантам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Антрапалогія».

У 2013 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці «Антрапалогія». Тэма дысертацыі: «Фарміраванне антрапалагічных асаблівасцяў насельніцтва Беларусі XI-XIX стагоддзяў (па дадзеных краніялогіі)».

З 1997 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Працавала выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта, з 2015 па 2018 годы займала пасаду загадчыка кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля чаго і па сёняшні дзень працуе дацэнтам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта гэтай ВНУ.

У 2013 годзе вызнана лепшым выкладчыкам года Полацкага ўніверсітэта. Праходзіла стажыроўкі ў Вялікабрытаніі, Польшы і інш. Стваральнік і кіраўнік фальклорнага спеўнага гурту «Варган».

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца адным з вядучых навукоўцаў краіны ў галіне фізічнай антрапалогіі беларусаў. Асноўыя навуковыя працы прысвечаны пытанням антрапалогіі старажытнага насельніцтва Беларусі, гістарычнай антропаэкалогіі і палеадэмаграфіі. Даследуе дынаміку антрапалагічнага складу насельніцтва Беларусі на працягу XI-XIX стагоддзяў, паказчыкі смяротнасці, шкілетныя індыкатары стрэсу і інш. Рэгулярна прымае ўдзел у археалагічных і фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па рэгіёнах Беларусі.

Бібліяграфія

Манаграфічныя выданні

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбна-метадычныя выданні

Зноскі

  1. psu.by(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магдэбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Антраполагі Беларусі