wd wp Пошук:

Вольга Андрэеўна Бертэль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бертэль. Вольга Андрэеўна Бертэль (в. Вялікія Кавалічы, Гродзенскі павет — 21 верасня 1986, Гродна) — дзяржаўны і палітычны дзеяч. Член ВКП (б). Жонка заходне-беларускага камуністычнага і рэвалюцыйнага дзеяча Аляксандра Бертэля (1902—1939).

Біяграфія

Падчас бітвы за Гродна пры далучэнні Заходняй Беларусі мясцовыя жыхары і польскія салдаты спалілі дом Бертэляў, застрэліўшы мужа і дачку, а таксама параніўшы сына. Вольга Андрэеўна моцна абгарэла, ратуючы другога сына.

З 1946 года была на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1946—1965 гадах была рабочым, а пазнее і майстрам Гродзенскага гарбарнага завода № 4 .

Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 2-га склікання, Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання.

Памерла ў 1986 годзе ў Гродне.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 21 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Асобы